Прадстаўнікі Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” наведалі парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.
У межах сустрэчы яны наведалі святыню, дзе знаходзіцца старажытная цудатворная фігура Езуса Журботнага. Таксама яны затрымаліся ў рэкалекцыйным доме.
На працягу некалькіх дзён група энтузіястаў з лампадай, у якой гарыць агонь ад Гробу Пана, і цудатворным Загор’е-Сталовіцкім абразом Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы наведала гістарычныя месцы Беларусі. Сярод удзельнікаў экспедыцыі былі святары, тэолагі, навукоўцы, дзеячы культуры.
Канчатковым пунктам “Дарогі да святыняў” стаў Слонім, дзе 1 верасня адбылося маштабнае святкаванне Дня беларускага пісьменства.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Жанна Вераціла