Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Сустрэчай катэхетаў у Тракелях адкрыўся катэхетычны год у Гродзенскай дыяцэзіі

3 Верасня 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 03 Верасня 2019

katehety tr 322 верасня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча катэхетаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Гэтай сустрэчай быў урачыста адкрыты катэхетычны год у дыяцэзіі.

На сустрэчы сабралося каля 50 катэхетаў: святары, сёстры законныя, свецкія асобы. Падчас яе катэхеты праслухалі канферэнцыю, прынялі ўдзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і ў святой Імшы.

У канферэнцыі на тэму “Уздзеянне інтэрнэту на моладзь і дзяцей” кс. доктар Юрый Жэгарын, пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку, звярнуў увагу на наступствы бескантрольнага доступу дзяцей да інтэрнэту, праблему залежнасці дзяцей ад карыстання смартфонамі.

Святар адзначыў, што з кожным годам інтэрнэтам карыстаецца ўсё больш людзей, дзе праводзіцца ўсё больш часу. У сярэднім моладзь прысвячае 3 гадзіны ў суткі на карыстанне інтэрнэтам. Лёгкі доступ і бескантрольнае карыстанне прыводзіць да многіх негатыўных наступстваў, якія кожны катэхет павінен улічваць і старацца ў супрацоўніцтве з бацькамі катэхізаваных дзяцей, выпрацоўваць правільны падыход маладога пакалення да сучасных сродкаў камунікацыі.

katehety tr 24

Ксёндз Жэгарын закрануў таксама праблему другаснай і фунцыянальнай неадукаванасці, якая паўстае з-за празмернага карыстання інтэрнэтам ў забаўляльных мэтах. Катэхетам былі прапанаваны выхаваўчыя парады для адказнага карыстання інтэрнэтам і выкарыстання яго з найбольшай карысцю ў катэхезе.

Кульмінацыяй сустрэчы стала Імша, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у інтэнцыі ўсіх, хто займаецца катэхізацыяй у дыяцэзіі.

Іерарх заклікаў катэхетаў, на якіх, па яго словах, “Касцёл глядзіць з надзеяй”, актыўна служыць у сваіх парафіяльных супольнасцях, асабліва ідучы да ўсіх, хто прагне Божай праўды. Біскуп дадаў, што кожны катэхет, каб перадаваць Божае слова сваім падапечным, павінен сам найперш пазнаваць і паглыбляць яго веданне на малітве, Эўхарыстыі і праз удзел у рэкалекцыях і днях засяроджання.

Біскуп падзякаваў катэхетам за спаўненне гэтай вялікай задачы і рэалізацыю словаў Езуса Хрыста: “Ідзіце і абвяшчайце”. Іерарх пажадаў, каб новы катэхетычны год быў багатым на Божую ласку, а штодзённае служэнне дзецям і моладзі прыносіла толькі радасць і задавальненне.

Сустрэча, якая завяршылася супольным абедам, стала нагодай набрацца духоўных сіл, патрэбных для таго, каб весці дзяцей і моладзь да Бога – крыніцы ўсялякага дабра. У яе ходзе катэхеты мелі таксама магчымасць абмяняцца вопытам у штодзённым навучанні і метадамі, якія выкарыстоўваюць у працы.

katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr
katehety_tr Download katehety_tr

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: с. Магдаліна Кулай CSCII

 

0
  • #Фотарэпартаж(236)
Створана 03 Верасня 2019
Абноўлена 03 Верасня 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя