Skip to main content

З Богам у новы навучальны год: чуванне ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа

lida czuwanne 2231 жніўня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшло чуванне моладзі, настаўнікаў і выкладчыкаў. У расклад чування ўвайшлі канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і святая Імша.

У канферэнцыі ксёндз Дзяніс Бразінскі, вікарый парафіі, разважаў з моладдзю аб тым, як грэх дзейнічае ў нашым жыцці. Святар параўнаў грэх з дайвінгам: «У першы раз пры пагружэнні пад ваду заўсёды цяжка: баішся і не можаш затрымаць дыханне больш чым на паўхвіліны, але раз за разам усё лягчэй. Так і з грахом: зграшыўшы першы раз, адчуваеш дыскамфорт, яшчэ працуе сумленне, але далей гэтае адчуванне дыскамфорту прытупляецца». Прагучала пажаданне заўсёды трымацца Бога, нягледзячы на перашкоды.

lida czuwanne 3

Потым адбылася адарацыя. За гэтую гадзіну кожны меў магчымасць сказаць Богу «дзякуй» за ўсе шчаслівыя моманты свайго адпачынку і «прабач» шчырай споведдзю за тыя моманты, калі грэх спакусіў цябе і ты не змог пераадолець яго.

Чуванне скончылася святой Імшой і ўрачыстым благаслаўленнем.

У сваёй прамове кс. Дзяніс пажадаў сабе і моладзі плённа правесці наступны год, развіваючы сябе як у натуральных навуках, так і ў навуцы Божай.

Марыя Чарняк