З 18 па 22 жніўня праз тэрыторыю Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ХХVII экуменічная пешая пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня. Яе ўдзельнікі наведалі амаль усе каталiцкiя i праваслаўныя святынi, якiя напаткаліся iм па дарозе.
Сустракалi iх сотнi жыхароў Гродна, Азёр, Новага Двара i Радуні, дзе пiлiгрымы затрымлiвалiся на начлег. Тысячы людзей з iншых вёсак i мястэчак, праз якiя праходзiла пiлiгрымка, маглі адчуць клiмат пiлiгрымавання i магчымасць разам малiцца.
Людзi выходзiлi на дарогу, часта цэлымi сем'ямi, каб прывiтаць пiлiгрымку, а таксама дзялiлiся ўсiм тым, што самi маюць. Людзi, якiя ехалi на аўтамабілях, вельмi часта спынялiся. Некаторыя выходзілі і станавiлiся на калені.
Трэба адзначыць, што, як і кожны год, вялікую гасціннасць і самаахвярнасць выявілі жыхары нашых мястэчак і вёсак, якія дзяліліся з пілігрымамі тым, што маюць. Амаль у кожнай мясцовасці яны рыхтавалі пачастунак, найчасцей ля прыдарожных крыжоў ці каплічак. Там, дзе ёсць святыня, пачастунак адбываўся ля касцёла. На стале можна было знайсці ўсё, пачынаючы ад каўбасы і заканчваючы мёдам з уласнай пасекі. Гэтым сустрэчам спадарожнічала вялікая радасць.
Пілігрымы падчас сустрэчы змаглі таксама аддзячыць гасцінным жыхарам нашай краіны. Многія атрымлівалі невялікія падарункі на памяць, дзяцей і моладзь пілігрымы часцей частавалі слодычамі.
22 жнiўня пілігрымы распачалi чарговы дзень свайго шляху да цудадзейнага абраза Мацi Божай Мiласэрнай у Вострай Браме. Падчас ранішняй малітвы ў касцёле Маці Божай Ружанцовай у Радуні яны дзякавалі Богу за ўсіх людзей, ад якіх спазналі на беларускай зямлі шмат дабрыні і сардэчнасці. Гэты дзень для iх стаў развiтаннем з нашай краiнай. Пасля трох поўных дзён крочання праз Беларусь яны перасяклi беларуска-лiтоўскую мяжу.
Мы перакананы, што ў сэрцах пiлiгрымаў засталiся цёплыя ўспамiны аб нашай краiне, бо нашы людзi сапраўды дзялiлiся з iмi не толькi хлебам, а перш за ўсё сваiм сэрцам.
"Колькi буду жыць, столькi буду памятаць пра гэтую дабрыню беларусaў, якiя вiталi нас вельмі шчыра хлебам i соллю! Доўга буду мець перад вачыма сталае пакаленне людзей, асаблiва жанчын у каляровых хустках з iх спрацаванымі далонямi, якiя з вялікай узрушанасцю, з ружанцамi ў руках выходзiлi на дарогу, каб нас падтрымаць!" – адзначае Здзiслаў з Кракава, удзельнік пілігрымкі.
У Вострую Браму пiлiгрымы ўвойдуць 24 жніўня, дзе прымуць удзел у святой Імшы. Афіцыйна пілігрымка завершыцца 25 жніўня супольнай Эўхарыстыяй у віленскай катэдры.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: Міхал Цылвік