Skip to main content

Пахаванне сястры Анджэі Марціновіч адбылося ў Каменцы

pohorony 430 ліпеня ў парафіі Св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) адбылося пахаванне сястры Анджэі (Гэлены) Mарціновіч з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Спачылай было 89 гадоў.

Пахавальную Імшу, на якой сабраліся родныя памерлай, а таксама яе манаская сям’я, узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Іерарх адзначыў, што з гэтага свету адыходзіць законніца, якая прысвяціла жыццё служэнню Касцёлу і людзям, рэалізуючы евангельскія рады ўбоства, чыстасці і паслухмянасці.

Пасля Імшы жалобная працэсія скіравалася на мясцовыя могілкі, дзе манахіня была пахавана.

Сястра Анджэя паходзіла з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску. На працягу свайго манаскага жыцця служыла ў Індуры, Гродне. Шмат гадоў служыла ў парафіі ў Ліпнішках, а апошнюю частку свайго жыцця правяла ў Каменцы.

Кс. Юрый Марціновіч