12 ліпеня, у дзень пачатку сёлетніх урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прывітаў пешых пілігрымаў.
Іерарх асабіста сустракаў пешых пілігрымаў з Гродна, Іўя, Ліды і іншых месцаў на дарозе. Біскуп дзякаваў тым, хто ўзяў на сябе працу пілігрымавання, за іх сведчанне веры, якое так патрэбна нашай краіне.
Іерарх нагадаў, што сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі праходзяць пад дэвізам "Марыя, атулі нашыя сем'і".
На заканчэнне кароткай сустрэчы з кожнай групай біскуп удзяляў вернікам пастырскае благаслаўленне і заахвочваў ахвяраваць апошнія кіламетры шляху ў інтэнцыі Гродзенскай дыяцэзіі, якая перажывае І гістарычны дыяэзіяльны Сінод.
Таксама іерарх запрашаў усіх з трапятаннем ісці даверыць нябеснай Маці ўсе інтэнцыі, з якімі паломнікі крочылі ў Тракельскі санктуарый.
Kс. Юрый Марціновіч