10 ліпеня ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях вырушылі вернікі ў пешай пілігрымцы з Навагрудка.
У гэтым годзе 32 асобы выказала жаданне перажыць незабыўны час сустрэчы з Богам і іншым чалавекам, які падчас пілігрымкі з’яўляецца братам або сястрой.
Старт быў дадзены святой Імшой, што ўзначаліў пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ксёндз доктар Юрый Жэгарын, які на прыгожы час пілігрымкі стаў яе кіраўніком.
У падарожжы ўдзельнікі ўзносяць свае малітвы і просьбы да Бога праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці, якая атуляе ўсе нашыя сем’і і кожнага пілігрыма.
Кс. Юрый Марціновіч