Skip to main content

Пілігрымы з Салечніцкага раёна ў Літве наведалі біскупа Гродзенскага

gosci 299 ліпеня група вернікаў колькасцю больш за 40 чалавек з Салечніцкага раёна ў Літве прыбыла з турыстычнай мэтай у Гродна. Прабыванне ў горадзе над Нёманам яны пачалі з сустрэчы са сваімі земляком – біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Рада Салечніцкага раёна ў 2016 г. надала ардынарыю Гродзенскай дыяцэзіі біскупу Кашкевічу тытул Ганаровага жыхара гэтага раёна. Народжаны ў гэтай мясцовасці, біскуп з’яўляецца трэцяй асобай, якой у Салечніцкім раёне дадзена гэтае ганаровае адрозненне.

Сустрэўшыся з гасцямі ў біскупскай курыі ў Гродне, іерарх падзякаваў ім за візіт і за вялікую цікавасць да гісторыі горада і Гродзенскай дыяцэзіі. Ён прыгадаў ім багатую гісторыю Гродна і спецыфіку Касцёла на Гродзеншчыне.

Біскуп адзначыў, што Віленская архідыяцэзія дала пачатак Гродзенскай дыяцэзіі. А краіны Літву і Беларусь злучаюць абраз Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Міласэрнасці, якая ўшаноўваецца ў Вострай Браме і з’яўляецца галоўнай Апякункай Касцёла на Гродзеншчыне, а таксама св. каралевіч Казімір, які быў звязаны з горадам Гродна і асабліва шануецца ў Літве.

Затым у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі пілігрымаў з Літвы, атачаючы малітвай іх сем’і і парафіяльныя супольнасці.

Пасля літоўцы адправіліся знаёміцца з каралеўскім горадам Гродна, наведваючы святыні і іншыя гістарычныя аб’екты.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: с. Ірына Барцэвіч FMA