Skip to main content

Дзённік удзельніка V пілігрымкі Ліда - Будслаў: 29 чэрвеня

lb 3d 1Дзень трэці.

Дзень традыцыйна распачаўся святой Імшой. Ксёндз Віталій Чабатар CMF прапанаваў пілігрымам на працягу дня падумаць, што асабіста кожнаму з нас дае Касцёл.

Пераадольваючы кіламетры і слухаючы канферэнцыю а. Яўгена Эйсманта SAC, я вылучыла для сябе асноўныя тэзісы: 

1. Няма большай ці меншай па вартасці запаведзі. Усе яны маюць аднолькавую вартасць. 2. Самы вялікі грэх – здрада Божай любові. 3. Часта мы адыходзім ад Бога і выбіраем іншых матэрыяльных багоў.4. Для Бога галоўнае, каб мы не перасталі любіць. 5. Ніякі грэх не можа аддзяліць нас ад Бога.

lb 3d 2

Пакінуўшы тэрыторыю Гродзенскай дыяцэзіі і прыйшоўшы ў Вішнева, пілігрымы размясціліся ў месным клубе, наведалі лазню і павячэралі на палявой кухні. 

На заканчэнне дня кожная група прадставіла два смешныя нумары. Былі і пародыі, і кавер-песні, і танцы. Удзельнікі атрымалі падарункі, а пераможцы – памятныя дыпломы. Пасля была дыскатэка.

lb 3d 4

Дырэктар пілігрымкі кс. Дзяніс Бразінскі падзякаваў усім прысутным за гэты вечар і благаславіў на добрую ноч.

За плячыма 85 пілігрымаў ужо амаль 80 км. Запрашаем далучыцца да нас і сачыць за намі праз нашую інстаграм-старонку.

lb 3d 3

Яна Чайко

Фота: Марыя Чарняк