27 чэрвеня вырушыла 5-ая пешая пілігрымка з Ліды ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Яе тэма ў гэтым годзе – “Iдзі і адгэтуль больш не грашы” (Ян 8, 11).
Паломніцтва распачалося св. Імшой у касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фарa), якую цэлебраваў кіраўнік пілігрымкі кс. Дзяніс Бразінскі.
Пілігрымы з розных куткоў Беларусі атрымалі ад Хрыста канкрэтнае заданне да выканання: “На працягу 9-ці дзён, 250-ці кіламетраў, ідзі да Марыі і не грашы, выкарыстай шанс змяніць сваё жыццё!”.
З Ліды на будслаўскую зямлю вырушыла каля 100 чалавек. Нягледзячы на даволі дажджлівае надвор’е, пілігрымы накіраваліся да вёскі Ліпнішкі, шлях да якой складае 25 кіламетраў. Падчас прывалаў яны будуць слухаць казнадзея пілігрымкі кс. Яўгенія Эйсманта SAC.
Нагадваем, што сачыць за пілігрымкай Ліда – Будслаў 2019 можна праз афіцыйны канал Іnstagram.
Кс. Станіслаў Краўчанка