З 29 красавіка па 1 мая ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыліся рэкалекцыі для святароў.
У духоўных практыкаваннях, якія прайшлі па ініцыятыве кусташа санктуарыя кс. Юрыя Бяганскага, удзельнічалі каля 20 чалавек.
Падчас рэкалекцыйных навук удзельнікі разважалі над сутнасцю святарскай ідэнтычнасці. Час, праведзены ў санктуарыі, стаў магчымасцю адарвацца ад штодзённых абавязкаў і набрацца духоўных і фізічных сіл.
Прысутныя разам з рэкалекцыяністам прасілі Езуса ў малітве, каб Ён паказаў ім, што яшчэ яны як святары могуць зрабіць для сябе і для людзей – у першую чаргу для сябе.
Kс. Юрый Марціновіч
Фота: кс. Юрый Бяганскі