Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Біскуп Кашкевіч святарам у Вялікі чацвер: будзьце блізкімі да Бога і да людзей

18 Красавік 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 18 Красавік 2019

kryzma 4718 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Імша Хрызма.

Згодна са старажытнай традыцыяй, гэтая Імша цэлебруецца толькі ў катэдры, яе ўзначальвае біскуп і ў ёй удзельнічаюць усе святары, якія служаць у мясцовым Касцёле. Такім чынам падкрэсліваецца еднасць і непадзельнасць Хрыстовага святарства, а таксама духоўная сувязь, якая злучае святароў з біскупам і паміж сабой.

На Імшу ў катэдру – “маці” касцёлаў Гродзенскай дыяцэзіі – прыбылі, каб супольна дзякаваць Езусу Хрысту за вялікі і цудоўны дар святарства, які Ён на Апошняй Вячэры даў свайму Касцёлу, дыяцэзіяльныя і законныя святары, што нясуць служэнне ў розных парафіяльных супольнасцях Гродзеншчыны.

kryzma 52

Усе яны сабраліся вакол цэнтральнага алтара дыяцэзіі, каб разам са сваім ардынарыем біскупам Аляксандрам Кашкевічам i дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім дзякаваць за дар святарства.

Атачыць малітвай святароў i выказаць ім падзяку за штодзённае служэнне, так патрэбнае свету, у катэдральны касцёл прыйшло шмат вернікаў, якія дзякавалі Богу за сваіх душпастыраў, з чыёй дапамогай могуць карыстацца з сакрамэнтальнага жыцця Касцёла і ўзрастаць духоўна.

Святарства – служэнне для бліжніх

Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. У гаміліі гродзенскі ардынарый нагадаў, што асабліва падчас гэтай літургіі мы дзякуем Пану Езусу за сакрамэнт, устаноўлены ў Вялікі чацвер і непарыўна звязаны з Эўхарыстыяй, якім з’яўляецца святарства, дзякуючы якому можна рэалізоўваць Яго місію ў свеце.

Іерарх адзначыў, што моцай гэтага сакрамэнту тыя, каго Бог выбірае, кліча і пасылае на працу ў сваім Касцёле, удзельнічаюць у місіі, даручанай Хрыстом апосталам і іх наступнікам. “Гэта місія Хрыста Прарока, Святара і Караля, якая рэалізуецца ў трайной задачы: навучаць, асвячаць і праводзіць у веры Божы народ”, – дадаў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне.

kryzma 79

Ён падкрэсліў, што гэта асаблівы дзень для кожнага святара, калі яны маюць нагоду з верай і пакорай дзякаваць Пану за настолькі вялікую годнасць, якой былі адораны.

“Мы дзякуем за тое, што ў пэўны момант нашага жыцця Хрыстус нас спаткаў, паглядзеў на нас з любоўю і скіраваў да нас, як калісьці да апосталаў, слова запрашэння: “Ідзі за Мной”. Нам трэба пастаянна памятаць, што ніводзін з нас гэтага дару не заслужыў. Святарства – гэта не ўзнагарода і не прывілей”, – заўважыў біскуп.

Па словах іерарха, пакліканне да святарства, падобна як і кожнае іншае пакліканне ў Касцёле, з’яўляецца дарам для ўсёй супольнасці, служэннем для бліжніх. “Гэтае службовае вымярэнне асабліва важнае ў сакрамэнтальным святарстве, паколькі яно ўтварае выключную, вельмі моцную і глыбокую сувязь паміж пакліканым і Езусам Хрыстом”, – сказаў біскуп.

Святарства вучыць пакоры

Пра тое, што святары ўдзельнічаюць у святарскім пасланніцтве Хрыста, як адзначыў іерарх, нагадвае абрад намашчэння далоняў алеем хрызма падчас прыняцця сакрамэнту пасвячэння. Тады праз сакрамэнтальнае служэнне біскупа Пан Езус намасціў іх і паслаў, каб з Яго волі, у Яго імя і Яго моцай яны абвяшчалі Добрую Навіну тым, хто прагне Божага Слова.

“Праз наша служэнне струмень Божай ласкі, як духмяны алей, павінен цячы ў чалавечыя сэрцы, лечачы іх раны і суцішаючы боль, напаўняючы любоўю, мірам і радасцю”, – дадаў іерарх.

kryzma 54

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што святарства вучыць найперш вялікай пакоры, бо ніводзін са святароў не годны гэтага дару. “З чым большай пакорай і верай мы будзем трываць ва ўласным святарстве, з чым большым прагненнем будзем вяртацца да нашай першапачатковай святарскай любові і руплівасці, тым мацней і выразней пачуем у сэрцы запэўніванне, якое Хрыстус Уваскрослы скіраваў святому апосталу Паўлу: “Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц удасканальваецца ў слабасці” (2Кар 12, 9)”, – звярнуў увагу біскуп.

Святарства – прысвячэнне іншым 

У гэты выключны для кожнага святара дзень біскуп падзякаваў усім святарам, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, за працу пастырскага служэння, за абвяшчэнне Божага слова і ўдзяленне святых сакрамэнтаў, за катэхізацыю дзяцей і моладзі, за клопат аб пажылых, хворых і церпячых людзях, за будаўніцтва і рамонт касцёлаў і найперш за сведчанне святарскага жыцця.

Таксама іерарх падзякаваў за кожнае прыгожае сведчанне святара і хрысціяніна і пажадаў яшчэ мацнейшага з’яднання з Хрыстом Святаром і яшчэ большай любові да ўласнага святарства. “Жадаю вам, дарагія браты, каб вы былі святарамі блізкімі, якія ідуць сярод даверанага вам народу з блізкасцю, чуласцю і клопатам Добрага Пастыра. Тады Божае Слова, якое вы абвяшчаеце, будзе трапляць на жыццядайную глебу чалавечых сэрцаў”, – сказаў ён.

Шматлікім прысутным у катэдры вернікам, якія прыбылі з розных месцаў дыяцэзіі, іерарх выказаў падзяку за разнастайную дапамогу, якую яны аказваюць святарам у парафіях, за павагу, дабрыню і разуменне, якімі іх адорваюць. Ён прасіў, каб яны і далей падтрымлівалі святароў словам і ўчынкам, а найперш малітвай, каб тыя маглі як найлепш служыць Хрыстоваму Касцёлу і даручаным ім вернікам.

kryzma 44

Падчас Імшы духавенства аднавіла святарскія абяцанні, просячы ў Бога трываласці нa далейшыя гады служэння і моцы духу ў рэалізацыі заданняў, якія ставіць Хрыстус.

Аднаўляючы свае абяцанні, святары выказалі жаданне гатоўнасці да больш цеснага з’яднання з Хрыстом і жаданне знайсці першасную руплівасць сваіх душпастырскіх сэрцаў.

Таксама былі асвечаны алей хворых і кансэкраваны алей хрызма, якія будуць неабходныя для ўдзялення сакрамэнтаў.

kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma
kryzma Download kryzma

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Томаш Мікалайчык 

 

0
Створана 18 Красавік 2019
Абноўлена 18 Красавік 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя