30 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных парафіяльных груп (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор “Calasanz”).
Сустрэча пачалася ў парафіяльнай святыні набажэнствам Крыжовага шляху, у якім прынялі ўдзел дзеці.
Наступнай часткай праграмы стала фармацыйная сустрэча на тэму “Скарбы св. Імшы”, якую падрыхтаваў а. Віталій Слука SP. Падчас яе разважалася аб тым, навошта мы прымаем удзел у святой Імшы, чаму Касцёл заахвочвае да частага прыняцця святой Камуніі, закраналіся іншыя пытанні, звязаныя з сакрамэнтам Эўхарыстыі.
Падсумаваннем сустрэчы стала супольная гульня бацькоў і дзяцей у валейбол і футбол.
A. Віталій Слука SP
Фота: Людміла Казлова