Skip to main content

Супрацоўнікі “Карытас” перажывалі велікапосныя рэкалекцыі ў Сапоцкіне

rek kar 3218-20 сакавіка ў Сапоцкіне ў Доме міласэрнасці адбыліся рэкалекцыі для супрацоўнікаў дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” у Беларусі.

Прысутнічалі дырэктары ўсіх дыяцэзіяльных дабрачынных арганізацый і супрацоўнікі з нашай краіны, якія ўжо згодна са шматгадовай традыцыяй сабраліся на супольным слуханні Божага слова, малітве і разважанні над сваім жыццём і служэннем, якое яны здзяйсняюць штодзень.

У гэтым годзе арганізатарам сустрэчы стаў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі на чале з дырэктарам кс. д-рам Раманам Рачко.

Час духоўных практыкаванняў дапамагаў перажыць рэкалекцыяніст кс. Павел Урбан, віцэ-афіцыял касцёльнага суду ў Гродне. Святар найперш заклікаў прысутных заўсёды ставіць Хрыста ў цэнтр свайго штодзённага жыцця, каб іншыя маглі бачыць, што тыя жывуць дзеля Яго.rek kar 34

Рэкалекцыяніст нагадаў таксама пра важнасць усведамлення прыналежнасці да Хрыстовага Касцёла і важнасць клопату пра сакрамэнтальнае жыццё. Ксёндз Павел Урбан адзначыў, што менавіта гэтыя рэчы напаўняюць жыццё кожнага чалавека Богам, які дае жыццё і падтрымлівае яго.

Па словах святара, місія служэння – галоўнае заданне кожнага чалавека, а асабліва працаўніка дабрачыннай арганізацыі. “Наша служэнне павінна заўсёды ўказваць на Хрыста. Ён павінен быць цэнтрам нашага жыцця і служэння”, – неаднаразова падкрэсліваў рэкалекцыяніст. Святую Імшу на заканчэнне рэкалекцый узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які ад імя Касцёла падзякаваў усім супрацоўнікам дабрачыннай арганізацыі за іх служэнне на карысць патрабуючых у нашай краіне.

Іерарх падкрэсліў, што гэтая дапамога магчымая дзякуючы шматлікім ахвярадаўцам і людзям добрай волі, таму падчас гэтай Імшы асабліва маліліся за іх.

Дырэктар Нацыянальнага “Карытас” кс. Віталій Дабраловіч падзякаваў біскупу за дар супольнай малітвы, рэкалекцыяністу – за дзяленне Божым словам, а таксама падзякаваў усім, хто ў гэтыя дні ўтвараў клімат супольнасці і сям’ю людзей, якія клапоцяцца пра дабро бедных і патрабуючых падтрымкі ў Беларусі.

Акрамя канферэнцый і малітоўных сустрэч, быў час наведаць Аўгустоўскі канал, інтэграцыя і прабыванне разам.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Марк Алізаровіч