25 лютага госцем праекту “Мова Нанова”, які рэалізуецца ў Гродне, быў кс. канонік Антоні Грэмза, віцэ-канцлер гродзенскай курыі.
Сустрэча традыцыйна адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця i была працягам серыі заняткаў пра розныя канфесіі ў Беларусі.
Ксёндз Антоні Грэмза пазнаёміў сабраных з гісторыяй каталіцтва ў Беларусі і структурай Касцёла, падзяліўся рознымі цікавымі рэчамі, звязанымі з жыццём Касцёла.
Раней гасцямі на курсах „Мова Нанова”, якія праходзяць кожны панядзелак, былі протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне, і айцец Андрэй Крот, душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.
Kс. Юрый Марціновіч