Skip to main content

Аплаткавая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў прайшла ў Шчучыне

aplatak nastauniki 220 студзеня ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў адбылася аплаткавая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў.

Традыцыйна яна распачалася з супольнай малітвы і дзялення аплаткай.

aplatak nastauniki 3

За кавай і гарбатай удзельнікі сустрэчы ўспомнілі найважнейшыя моманты мінулага года, звязаныя з душпастырствам настаўнікаў і выхавацеляў, а было іх нямала. Адбылося таксама планаванне будучых мерапрыемстваў.

Завяршылі аплаткавую сустрэчу калядныя спевы.

aplatak nastauniki 1

Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў у шчучынскай парафіі існуе з 2013 года. Сустрэчы адбываюцца кожны месяц. Заснавальнікам і апекуном душпастырства з’яўляецца пробашч парафіі а. Вітольд Пяцельчыц SP.

А. Віталій Слука SP

Фота: Людміла Казлова