Skip to main content

Пілігрымы з Віленшчыны завіталі з аплаткай у Гродна

z litwy 3512 студзеня група вернікаў з розных парафій Віленшчыны ў Літве прыбыла з турыстычнай мэтай у Гродна. Прабыванне ў горадзе над Нёманам яны пачалі з сустрэчы са сваім земляком – біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Госці завіталі да свайго земляка з навагоднімі пажаданнямі і з белай аплаткай, якой падзяліліся, выказваючы адзін аднаму віншаванні. На сустрэчы спяваліся калядкі.

Біскуп Кашкевіч падзякаваў гасцям за памяць і пажаданні, а таксама за вялікую зацікаўленасць гісторыяй горада Гродна і Гродзенскай дыяцэзіі. Іерарх пазнаёміў іх з багатай гісторыяй горада і са спецыфікай Касцёла на Гродзеншчыне.

z litwy 28

Біскуп адзначыў, што Віленская архідыяцэзія дала пачатак Гродзенскай дыяцэзіі. А Літву і Беларусь злучае абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, якая ўшаноўваецца ў Вострай Браме і з’яўляецца галоўнай Апякункай Касцёла на Гродзеншчыне, а таксама св. каралевіч Казімір, які быў звязаны з Гродна і асабліва ўшаноўваецца на Літве.

Пасля ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя біскуп узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі пілігрымаў з Літвы, атачаючы малітвай іх сем’і і парафіяльныя супольнасці.

Затым літоўцы адправіліся знаёміцца з каралеўскім горадам Гродна, наведваючы святыні і іншыя гістарычныя аб’екты.

Kс. Юрый Марціновіч