Skip to main content

Бэтлеемскі агонь прыбыў у Ліду

lida agon b 3222 снежня ў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе мясцовыя харцэры ўнеслі Бэтлеемскі агонь.

Падчас урачыстага прывітання пробашч парафіі кс. кан. Уладзімір Гуляй адзначыў, што Бэтлеемскае святло супакою - гэта сімвал узаемнага разумення асобных людзей і народаў, знак надзеі і жыцця без канфліктаў. Узгадаўшы гісторыю акцыі, святар дадаў: "Дзякуем харцэрам лідскай зямлі, якія, разносячы Бэтлеемскі агонь па ўсёй краіне і перадаючы яго вернікам, выконваюць службу, паляпшаючы наш свет. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты паказваюць, што значыць несці супакой і ідэю братэрства".

Пасля Літургіі кожны меў магчымасць узяць агонь і занесці яго ў свой дом, каб праз некалькі дзён запаліць ад яго вігілійную свечку.

Бэтлеемскі агонь наведаў таксама лідскую парафіі Святой Сям'і.

lida agon b 39

Даведка: 

Акцыя "Бэтлеемскае святло супакою" ўпершыню была арганізавана ў 1986 годзе ў Лінцы (Аўстрыя). Яе мэтаю была харытатыўная падтрымка дзяцей-інвалідаў і патрабуючых асобаў. Ужо праз год аўстрыяцкія скаўты пачалі апекавацца акцыяй і разносіць агонь з Бэтлеему ў бальніцы і дзіцячыя дамы, каб падчас святаў Божага Нараджэння ён быў жывым сімвалам супакою, надзеі і любові. 

Кс. Станіслаў Краўчанка

Фота: Марыя Чарняк, Анастасія Муціловіч, Аляксей Гіль