Skip to main content

Кс. Віталій Сідорка атрымаў доктарскую ступень

sidorka v 3214 снежня на тэалагічным факультэце Каталіцкага ўніверсітэта св. Яна Паўла ІІ у Любліне (Польшча) кс. Віталій Сідорка, святар Гродзенскай дыяцэзіі, абараніў доктарскую працу, здабыўшы ступень доктара тэалогіі.

Доктарская праца кс. Сідоркі мае назву “Паходжанне, паўстанне і арганізацыя Гродзенскай дыяцэзіі 1991-2011”, была напісана на базе семінару з гісторыі Касцёла ў найноўшыя часы, метадалогіі і дапаможных навук, навуковы кіраўнік – прафесар кс. Ян Валькуш.

У сваёй працы аўтар прадстаўляе гістарычны нарыс паўстання Гродзенскай дыяцэзіі і этапы развіцця лакальнага Касцёла ў 1991-2011 гг.

На абароне доктарскай працы прысутнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, выкладчыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, духавенства з роднай дыяцэзіі кс. Сідоркі.

Ксёндз Віталій Сідорка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 26 мая 2007 г., паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы. Раней быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, a таксама адказным за душпастырства службы аховы здароўя горада Гродна. Сёння з’яўляецца пробашчам парафіі Св. Юзафа Рамесніка і бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка ў Лідзе i выкладчыкам ВДС. 

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: кс. Ян Раманоўскі