Вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата з Сапоцкіна прынялі ўдзел у святкаванні 27-й гадавіны заснавання “Радыё Марыя” у Торуні (Польшча).
1 снежня ў Торуні, дзе знаходзіцца офіс каталіцкага радыё, хвалі якога дасягаюць і Гродзеншчыны, дзякавалі Богу за гэтае радыё і ініцыятывы, якія ўзніклі пры ім
Тысячы пілігрымаў удзельнічалі ў супольным святкаванні. У праграме было выступленне гурта песні і танца “Mazowsze” i, самае галоўнае, урачыстая святая Імша падзякі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Шчэцінска-Каменскі арцыбіскуп Анджэй Дзенга.
Вернікі, у тым ліку група з Беларусі, таксама дзякавалі Богу за “Радыё Марыя”. У сваю чаргу вялікая сям’я радыё дзякавала ўсім тым, хто кіруе ім прыкладвае старанні, каб каталіцкі голас дасягаў шматлікіх дамоў і людзей.
Даведка:
"Радыё Марыя” – польскае радыё грамадска-каталіцкага характару, заснаванае 8 снежня 1991 г. у Торуні законнікамі з супольнасці Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарысты). Гэта рэлігійнае радыё найбольшага ахопу ў Польшчы. Частка трансляцый супадае з паралельнай трансляцыяй Тэлебачання Trwam.
Kс. Юрый Марціновіч