24 лістапада ва ўзросце 82 гадоў адышоў у вечнасць кс. Казімір Вальчук, салезіянін.
Святар служыў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі як пробашч у парафіях у Мураванай Ашмянцы, Дзятлаве і Нястанішках. Апошнія чатыры гады з прычыны хваробы і ўзросту пражываў у Польшчы ў Саколуве-Падляскім.
Пахавальныя ўрачыстасці адбудуцца 29 лістапада ў парафіі Св. Яна Боско ў Саколуве-Падляскім:
у 10.00 – выстаўленне цела ў парафіяльным касцёле і ружанцовая малітва;
у 11.00 – пахавальная святая Імша.
Пасля Эўхарыстыі цела спачылага святара будзе пахавана на парафіяльных могілках у Саколуве-Падляскім.
Даручаем памерлага кс. Казіміра Вальчука Божай міласэрнасці, каб за працу абвяшчэння Божага слова між іншым на Гродзеншчыне ён дасягнуў жыцця вечнага.
JM