Skip to main content

Вялікая субота

У Вялікую суботу Касцёл трывае ля Гроба Панскага, разважаючы пакуты і смерць Хрыста.
У гэты дзень вернікі прыносяць да касцёла ў кошычках велікодныя стравы, каб іх асвяціць.
У велікодны кошычак трэба пакласці: хлеб (сімвал Езуса), яйко (сімвал плоднасці, адраджаючага жыцця і знак перамогі Езуса над смерцю), мяса і вяндліны (сімвал дастатку сям’і), соль (захоўвае ад псавання, мае таксама ўласцівасць ачышчэння), хрэн, сыр, велікодную бабку, ягня (сімвал Змёртвыхпаўсталага Езуса, пакоры і лагоднасці) і ваду. У кошычку могуць быць таксама іншыя прадукты, але не трэба забываць пра гэтыя, самыя важныя.