Skip to main content

Рэкалекцыі для дзяўчат на тэму святасці прайшлі ў Адамавічах

adamaviczy dziauczaty 2Святасць у штодзённасці – так гучала тэма восеньскіх рэкалекцый для дзяўчат, якія адбыліся ў кляштары сясцёр кармэлітанак у Адамавічах.

19 удзельніц разважалі над хрысціянскім пакліканнем да святасці, над тым, як рэалізоўваць Божы заклік “Будзьце святымі” кожны дзень, як напаўняць духам радасці і любові штодзённыя абавязкі.

Сваім вопытам дзяліўся праз канферэнцыі і размову кс. Андрэй Белаблоцкі, распавядаючы пра жыццё Хрыстовымі благаслаўленнямі.

adamaviczy dziauczaty 1

Асновай духоўным практыкаванням паслужыла навучанне папы Францішка аб пакліканні да святасці ў сучасным свеце. Штодзённая адарацыя, святая Імша, праслаўленне Бога спевамі было крыніцай радасці для кожнай з удзельніц. “Час пустыні” і медытацыя спрыялі паглыбленню духоўнай сувязі з Езусам – крыніцай усялякай святасці. Ксёндз Андрэй разам з дзяўчатамі здзейсніў цікавае “падарожжа-ўспамін” па далёкай Бразіліі, дзе калісьці сам служыў як місіянер-валанцёр.

adamaviczy dziauczaty 3

Сёстры кармэлітанкі клапаціліся пра тое, каб паміж удзельніцамі панавала атмасфера сяброўства, адзінства і радасці, служылі між іншым у канферэнцыйных сустрэчах і ў прыгатаванні пасілкаў.

w tekst

Арганізатары жадаюць, каб гэтыя рэкалекцыі прыносілі багаты плён на хвалу Пана і пажытак Касцёла.

С. Ідалія ад Дзіцяткі Езуса