Skip to main content

Міністранты правялі суботнік у Іўі

iue subotnik613 кастрычніка міністранты парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі правялі суботнік каля касцёла.

Спачатку яны ўпарадкавалі тэрыторыю ля кляштара, а потым кожны міністрант, разам з кс. Янам Гавецкім, пасадзіў сваю туйку.

Удзел у гэтай акцыі хлопцаў, якія належаць да літургічнай службы алтара – выраз іх клопату пра супольнае дабро, якім з’яўляецца Касцёл. Уключыўшыся ва ўпарадкаванне тэрыторыі вакол святыні, яны далі доказ таго, што заўсёды гатовы не толькі служыць пры алтары, спаўняючы міністранцкія функцыі, але і выконваць фізічную працу ў парафіі.

iue subotnik5

Пасля працы ўсіх чакаў смачны пачастунак.

Kс. Юрый Марціновіч