Skip to main content

Сустрэча святарскай рады і калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Гродне

rada616 кастрычніка, у 40-годдзе абрання св. Яна Паўла ІІ Папам, у будынку гродзенскай курыі адбылася сустрэча святарскай рады і калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Падчас яе святары абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца далейшага функцыянавання дыяцэзіі, і іх вырашэнне.

Між іншым была ўзнята тэма Вышэйшай духоўнай семінарыі і формы яе далейшага функцыянавання і ўтрымання.

rada1

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з працамі І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі, які працягваецца ўжо амаль год. Была абмеркавана дзейнасць сінадальных камісій, дэканальных супольнасцяў і актыўнасць дыяцэзіян, звязаная з гэтым Сінодам.

Абмяркоўвалася таксама патрэба зацвярджэння рэлігійных таварыстваў у Гродзенскай дыяцэзіі і іншыя тэмы, прысвечаныя мэце ажыўлення рэлігійнага і душпастырскага жыцця ў Касцёле на Гродзеншчыне.

Kс. Юрый Марціновіч