30 верасня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Збаўцы (Дзевятоўка) завяршыўся гала-канцэртам Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні.
На канцэрце выступілі пераможцы фестывалю. Найлепшымі аказаліся маладыя артысты з гродзенскіх парафій Найсвяцейшага Адкупіцеля, Святога Духа, Божай Міласэрнасці, Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
Заканчэннем фестывалю стала святая Імша, якую ўзначаліў а. Дзмітрый Лабкоў CSsR, пробашч парафіі, якая гасцінна прымала ўдзельнікаў.
Падчас Эўхарыстыі дзеці і моладзь, якія ўдзельнічалі ў фестывалі, дзякавалі Богу за гэты час, які правялі ў супольным спеве, і за таленты, якім Ён іх адарыў.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Павел Дзянісаў