22 верасня для міністрантаў са Шчучына быў арганізаваны інтэграцыйны выезд. Прадстаўнікі літургічнай службы алтара пачалі сваю сустрэчу з удзелу ў святой Імшы ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
Затым былі гульні ў лазертагу ў Каробчыцах. Прыгожым дапаўненнем сустрэчы стаў мультфільм-казка ў адным з кінатэатраў Гродна.
Сустрэча міністрантаў, арганізаваная душпастырамі са Шчучына – піярамі (Ордэн Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў), – стала магчымасцю яшчэ мацней з'яднаць усю шчучынскую літургічную службу алтара.
Kс. Юрый Марціновіч