Skip to main content

Сустрэчай катэхетаў адкрыўся катэхетычны год у Гродзенскай дыяцэзіі

katehety wiszniawec 73 верасня ў парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) у Гродне адбылася сустрэча катэхетаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Гэтай сустрэчай быў урачыста адкрыты катэхетычны год у дыяцэзіі.

На сустрэчы сабралося больш за 60 катэхетаў: святары, сёстры законныя, свецкія асобы. Падчас яе катэхеты праслухалі канферэнцыю, прынялі ўдзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і ў святой Імшы.

Сустрэча стала нагодай набрацца духоўных сіл, патрэбных для таго, каб весці дзяцей і моладзь да Бога – крыніцы ўсялякага дабра. У яе ходзе катэхеты мелі таксама магчымасць абмяняцца вопытам у штодзённым навучанні і метадамі, якія выкарыстоўваюць у працы.

katehety wiszniawec 10

Кульмінацыяй сустрэчы стала Імша, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў інтэнцыі ўсіх, хто займаецца катэхізацыяй у дыяцэзіі.

Іерарх заклікаў катэхетаў, на якіх, па яго словах, “Касцёл глядзіць з надзеяй”, актыўна служыць у сваіх парафіяльных супольнасцях, асабліва ідучы да ўсіх, хто прагне Божай праўды. Біскуп дадаў, што кожны катэхет, каб перадаваць Божае слова сваім падапечным, павінен сам найперш пазнаваць і паглыбляць яго веданне на малітве, Эўхарыстыі і праз удзел у рэкалекцыях і днях засяроджання.

Ад імя Касцёла іерарх падзякаваў катэхетам за спаўненне гэтай вялікай задачы і ралізацыю словаў Езуса Хрыста: “Ідзіце і абвяшчайце”. Як патлумачыў біскуп, гэта значыць, што кожны дзень трэба брацца за гэтае заданне з вялікім запалам, адказнасцю і стараннасцю.

katehety wiszniawec 31

Іерарх пажадаў, каб новы катэхетычны год быў багатым на Божую ласку, а штодзённае служэнне дзецям і моладзі прыносіла толькі радасць і задавальненне.

Сустрэча завяршылася супольным абедам.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: с. Ірына Барцэвіч FMA