У нядзелю 3 красавіка ў лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (мікрараён Індустрыяльны) кс. бп Аляксандр падчас св. Імшы а 10-й гадзіне ўдзяліў сакрамэнт бежмавання 59 асобам, сярод якіх пераважала моладзь. Да гэтага ўрачыстага моманту кандыдаты рыхтаваліся ўвесь год, а за тры дні да бежмавання прайшлі рэкалекцыі і спавядаліся. У сувязі з перыядам Вялікага посту ўрачыстасць прайшла сціпла. Кс. Уладзімір Гуляй, вікарый біскупі акругі Ліда, гаворачы ў гаміліі пра бежмаванне і Крыж, звярнуў увагу на ролю Крыжа ў жыцці чалавека. Св. Імшу ўпрыгожыў сваім спевам вядомы не толькі ў Лідзе, але і па-за яе межамі, у тым у Польшчы, калектыў “Крэсавяцы”.