Skip to main content

Генеральная настаяцельніца сясцёр назарэтанак: культ с. Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц распаўсюджваецца ва ўсім свеце

zaweja28-29 ліпеня ў Навагрудку адбыліся ўрачыстасці з нагоды 75-ай гадавіны мучаніцкай смерці благаслаўлёных с. Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, якія ў гады Другой сусветнай вайны аддалі жыццё за бацькаў сем’яў і за кс. Аляксандра Зянкевіча.

Ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел генеральная настаяцельніца Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэтa с. Яна Завея, якая прыбыла з Рыму.

У размове з карэспандэнтам grodnensis.by манахіня адзначыла, што Навагрудак займае асаблівае месца ў яе сэрцы і што культ благаслаўлёных назарэтанак распаўсюджваецца ва ўсім свеце.

Сястра Яна Завея заахвоціла таксама да малітвы ў інтэнцыі хуткай кананізацыі сясцёр мучаніц.

„Давайце маліцца аб цудзе праз заступнітцва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак. Калі ён адбудзецца, мы зможам прадставіць яго ватыканскай Кангрэгацыі і даказаць яго сапраўднасць - тады шлях да кананізацыі будзе адкрытым",- дадае манахіня.

imsza nv pinter 21

Генеральная настаяцельніца з вялікай радасцю прызнае, што культ мучаніц моцна пашыраецца ў свеце, што з'яўляецца першай абавязковай умовай кананізацыі і павінна быць пацверджана цудам.

„Нам дасылаюць просьбы аб атрыманні рэліквій благаслаўлёных сясцёр з краін, дзе назарэтанак увогуле няма. Часам хтосьці знойдзе абразок або натрапіць на кнігу пра нашых назарэтанак, ці прачытае інфармацыю ў інтэрнэце. Пасля знаёмства з іх гераічным жыццём людзі просяць перадаць ім рэліквіі. І вельмі часта гэта краіны, дзе назарэтанкі ніколі не служылі", - падкрэслівае сястра Яна.

imsza nv pinter 3

Генеральная настаяцельніца выказвае надзею, што новаўстаноўлены санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка будзе месцам асаблівай памяці, абвяшчэння і перадачы наступным пакаленням сведчання гераічнай любові да Бога і бліжняга, якое склалі сёстры назарэтанкі з Навагрудка ў часы Другой сусветнай вайны.

Кс. Юрый Марціновіч