Skip to main content

15 каманд з Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічае ў Парафіядзе ў Варшаве

warszaw18 ліпеня ў Варшаве пачалася 30-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. У сустрэчы ўдзельнічае 15 каманд з Гродзенскай дыяцэзіі. Усіх удзельнікаў 1500 і яны паходзяць з 7-мі краін: Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Расіі і Германіі.

Удзельнікі спаборнічаюць у 13-ці спартыўных дысцыплінах, у тым ліку ў лёгкай атлетыцы, плаванні, футболе, валейболе, баскетболе. Таксама адбудуцца конкурсы ведаў, мастацкі, вакальны, тэатральны. Акрамя таго, яны будуць ствараць каляровыя калейдаскопы і іграць на музычных інструментах.

Парафіяда завершыцца 13 ліпеня святой Іішой у касцёле Божага Провіду ля грабніцы а. Юзафа Ёнца, заснавальніка Парафіяды, які загінуў 10 красавіка 2010 г. у смаленскай катастрофе.

warszaw2Даведка

Першая Парафіяда была арганізавана ў 1989 г. Ордэнам піяраў па задуме а. Юзафа Ёнца ў Кракаве. Праграма заснавана на грэчаскай трыядзе: святыня – тэатр – стадыён. Яна ахоплівала спартыўныя спаборніцтвы (футбол, настольны тэніс, бег, шашкі, шахматы), мастацкі блок, прагляд фільмаў, штодзённую Эўхарыстыю, малітвы, конкурсы па гістарычных, рэлігійных і біблейскіх ведах.

У 1992 г. Парафіяда ўпершыню прайшла ў Варшаве. Тады на яе першы раз прыбылі прадстаўнікі Беларусі, і мерапрымства атрымала міжнародны характар.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Магдалена Ахтэнберг