7 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч на заканчэнне ўрачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях уручыў першы намінацыйны дэкрэт новапрэзбітэру Aндрэю Каўшуку, скіраваўшы яго ў першую парафію.
Святар прызначаны вікарыем у парафію Святой Сям’і ў Лідзе.
Kсёндз Aндрэй Каўшук нарадзіўся 16 лютага 1986 г. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка Асізскага ў Свіслачы (дэканат Вялікая Бераставіца).
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 9 чэрвеня 2018 г. у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
JM