Skip to main content

Фотафакт: пілігрымы з Ваўкавыска ў дарозе да Каралевы сем’яў у Тракелях

vauk trak 12 ліпеня вырушыла ў 23-і раз пешая пілігрымка з Ваўкавыска на штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях.

vauk trak 5

Старт пілігрымкі быў традыцыйна пасля Імшы ў касцёле св. Вацлава, падчас якой пілігрымы маліліся аб тым, каб гэты шлях прынёс благаслаўлёныя плёны ў іх жыцці. Перад выхадам яны аддаліся ў апеку Найсвяцейшай Маці, просячы, каб Яна чувала над імі.

“Пяць дзён, якія змяняюць жыццё” – гэтым дэвізам арганізатары заахвочвалі да ўдзелу ў пілігрымцы, бо гэта сапраўды благаслаўлёны час, які змяняе жыццё многіх.

vauk trak 2

Тыя, хто ніколі ў жыцці не рашаўся на пілігрымскі шлях, не зразумеюць сэнсу пілігрымавання. Толькі той, хто ўзяў на сябе вялікую ахвяру пілігрымавання, у стане зразумець, што варта прысвяціць час на гэта.

Штодзённая святая Імша, тэматычныя канферэнцыі, сумесная малітва і будаванне супольнасці, што прысутнічаюць у пілігрымцы, робяць чалавека моцным у веры і даюць магчымасць духоўнага ўзрастання.

vauk trak 4

Кс. Юрый Марціновіч