Skip to main content

Трэці дзень Парафіяды: у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

treci dzen 220 чэрвеня, трэці дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, распачаўся святой Імшой у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.

На малітве сабраліся ўдзельнікі гэтай сустрэчы, каб даверыць свой чарговы дзень Парафіяды Пану Богу.

Літургію ўзначаліў а. Дзмітрый Лабкоў CSsR, пробашч парафіі. У гаміліі святар заахвоціў, каб час Парафіяды стаў магчымасцю лепшага Пана Бога і развіцця атрыманых ад Яго талентаў.

“Будзем памятаць заўсёды аб тым, што гэта Пан Бог з’яўляецца даўцам усяго і сапраўдным сведкам нашага жыцця”, – сказаў святар.

treci dzen 16

Па словах а. Дзмітрыя Лабкова, Бога можна праслаўляць не толькі на малітве, але і праз тэатр і спорт. Таксама менавіта там можна, а нават і трэба абвяшчаць Евангелле і зрабіць яго паставай свайго жыцця.

Пасля Імшы пачаліся конкурс ведаў па гісторыі Касцёла, біблейскі і тэатральны конкурсы. Увесь дзень дзеці і моладзь правядуць у гэтай парафіі, у якой служаць айцы рэдэмптарысты і сёстры назарэтанкі.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі