Skip to main content

Другі дзень Парафіяды прайшоў на гарадскім стадыёне

parafijada stadyjon 19419 чэрвеня, другі дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, удзельнікі правялі на гарадскім цэнтральным стадыёне ЦСК “Неман”, дзе змагаліся за прызавыя месцы ў спартыўных спаборніцтвах.

Спартыўная праграма Парафіяды ўключала разнастайныя дысцыпліны: бег, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол...

Кожны з удзельнiкаў мог паспрабаваць свае сiлы ў розных дысцыплiнах. Раман Кухнавец з катэдральнай парафii Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прымаў удзел у конкурсе шашак i настольным тэнiсе, дзе паказаў даволi высокiя вынiкi (3-е месца ў тэнiсе i 4-е ў шашках).

“У гэтых дысцыплiнах адчуваю сябе найбольш упэунена, таму ўдзельнічаю менавiта тут, – адзначае хлопец. – Вельмi цешыць тое, што дзецi i моладзь з розных парафiй аб’ядноўваюцца, праслаўляючы Пана Бога праз малiтву, спевы, гульнi. Гэта цудоўная падзея”.

Прыемна было заўважыць, што, калі хтосьцi атрымліваў паражэнне, то мог адчуць падтрымку ад сябра або знаёмага, якi знаходзiўся побач. Пасля спаборнiцтваў дзяўчаты з парафii Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне Веранiка Васько i Кацярына Ханко прызналі, што іх сёлетнія вынікі на Парафіядзе маглі б быць лепшымі.

parafijada stadyjon 95

“Сёння мы прымалi ўдзел у дысцыплiнах: бег 60 м, скачкi ў даўжыню i кiданне мяча. Здаецца, калi б мы больш пастаралiся, вынiкi былi б лепшыя. Але так мы задаволеныя, хоць i нашыя канкурэнты ў гэтых дысцыплiнах былi вельмi моцныя”, – кажуць дзяўчаты. Яны дадаюць, што ў наступным годзе, каб выступіць лепш, трэба раней пачаць трэніроўкі.

У гэтым годзе ў Парафiядзе ўпершыню прымае ўдзел каманда з Вiцебскай дыяцэзiі. Аляксандр Масевiч з парафii Св. Яна Хрысцiцеля ў Валкалатах адзначае, што першы раз на Парафiядзе дзяцей i моладзi Гродзенскай дыяцэзii.

“Мне вельмi падабаецца атмасфера гэтага мерапрыемства. У спартыўных дысцыплiнах высокiх вынiкаў не атрымаў, але другiм днём Парафiяды задаволены”, – падкрэслiвае хлопец.

Змучаныя працай другога дня, але поўныя ўражанняў, удзельнiкi разам з арганiзатарамi сыгралi на футбольным полi ў таварыскiм матчы. Затым пасля малітвы Панскай “Ойча наш”, прамоўленай на стадыёне, і благаслаўлення, удзеленага кс. Віталіем Цыбульскім, духоўным айцом Парафіяды, яны адправіліся на начлег да гаспадароў, якія адчынілі ім дзверы сваіх дамоў і сэрцаў.

parafijada stadyjon 317

Aнастасія Мішкура

Фота: Баляслаў Гавецкі