Skip to main content

Фотафакт: Першая Камунія адбылася ў парафіі Св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску

p k waukawysk 10У нядзелю 3 чэрвеня ў парафіi Святога Станiслава Косткi ў Ваўкавыску 29 хлопчыкаў i дзяўчынак прынялi Першую Камунію.

Цягам двух год дзеці рыхтаваліся да святых сакрамэнтаў — святой споведзі і Эўхарыстыі. Падчас урачыстасці пробашч парафіі кс. канонік Алег Дуль пажадаў хлопцам і дзяўчатам быць паслухмянымі, паважаць старэйшых і трываць у веры. Маленькія вернікі ў сваю чаргу падзяквалі ўсім, хто дапамагаў ім у падрыхтоўцы да прыняцця Першай святой Камуніі.

Наперадзе дзяцей чакае "белы тыдзень", на працягу якога яны ў першакамунійных строях штодзённа будуць удзельнічаць ў маёвых набажэнствах дзеля ўзрастання ў веры.

Святлана Мурончык