16 красавіка навучэнцы і выкладчыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне вырушылі ў пілігрымку на Ясную Гару (Чэнстахова) на міжнародную сустрэчу семінарыстаў.
На час пілігрымавання перад самым выхадам у шлях пастырскае благаслаўленне семінарыстам удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Міжнародная сустрэча семінарыстаў на Яснай Гары, дзе ўшаноўваецца Маці Божая ў абразе Чорнай Мадонны, адбудзецца 17-18 красавіка. Святую Імшу ў Чэнстахове ўзначаліць арцыбіскуп Хорхе Карлас Патрон Вонг, сакратар Кангрэгацыі па справах Духавенства.
Kс. Юрый Марціновіч