Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў Ваўкавыску

30 Сакавіка 2018
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 30 Сакавіка 2018

imsza viaczery pana vlk 2729 сакавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую святую Імшу Вячэры Пана ў касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску. Гэтая Імша ўводзіць у атмасферу Пасхальнага Трыдууму.

Пасхальны Трыдуум – гэта тры найважнейшыя ў гісторыі чалавецтва дні, падчас якіх здзейснілася справа збаўлення.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі, каб дзякаваць за сакрамэнты святарства і Эўхарыстыі, устаноўленыя Езусам Хрыстом у Вялікі чацвер.

У гаміліі біскуп Кашкевіч адзначыў, што ў дзень перад сваёй смерцю, якая раз і назаўсёды вызваліла ўвесь чалавечы род з няволі зла і граху, Пан Езус даў людзям сваё Цела і Кроў, значыць сябе самога, пад постацямі хлеба і віна.

“У белай Гостыі і ў келіху, напоўненым віном, сакрамэнтальным чынам Ён укрыў сваё ўкрыжаванае Цела, сваю пралітую за нас Кроў – укрыў усю сваю любоў, якая знайшла свой найбольшы выраз на дрэве крыжа”, – сказаў іерарх.

Як дадаў іерарх, Хрыстус пастанавіў, каб Яго пасхальная гасціна не скончылася ў той вечар Вялікага чацвярга; Яго жаданнем было, каб усе Яго вучні, усіх часоў, ажно да сканчэння свету, маглі ўдзельнічаць у гэтай незвычайнай гасціне любові.

Біскуп заклікаў вернікаў дзякаваць Пану за цудоўны, неспасцігальны дар Эўхарыстыі і часта прыступаць да Эўхарыстычнага стала.

“Дазволім Езусу, каб сваёй боскай любоўю Ён перамяняў нас у Сябе. Тады ўжо тут, на зямлі, у нас будзе прадчуванне неба. Бо неба там, дзе ёсць любоў”, – дадаў іерарх.

imsza viaczery pana vlk 24

Пасля святой Камуніі адбылося перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў “цямніцу”, якая з’яўляецца сімвалам заключэння Езуса ў вязніцу ў ноч перад Мукай. Падчас працэсіі  спяваўся эўхарыстычны гімн аўтарства св. Тамаша Аквінскага “Pange lingua” (“Слаў, народ, таямніцу”). Вернікі доўга трывалі на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Таксама ў гэты дзень парафіяне выказалі віншаванні прысутнаму сярод іх біскупу, свайму пробашчу кс. прэлату Антонію Філіпчыку і іншым святарам, якія служаць у парафіі.

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 30 Сакавіка 2018
Абноўлена 30 Сакавіка 2018
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя