Skip to main content

У Гродне ўзгадалі трагедыю ў Хатыні

hatyn 3Каля сотні гродзенцаў прыйшлі 22 сакавіка ў парк Жылібера на мітынг-рэквіем "Скрозь час чутны стогны званоў" прысвечаны 75-годдзю Хатынскай трагедыі. Ад імя Каталіцкага Касцёла на памятным мерапрыемстве прысутнічаў кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі.

hatyn 1

22 сакавіка спаўняецца роўна 75 гадоў з дня трагедыі ў беларускай вёсцы Хатынь. Яна была знішчана фашысцкімі карнікамі ўвесну 1943 года.

hatyn 2

Сёння, кажучы Хатынь, мы ўяўляем сотні знішчаных беларускіх вёсак. Толькі ў Гродзенскай вобласці было спалена 111 населеных пунктаў, з іх 33 разам з усімі жыхарамі. Самая вялікая вёска — Княжаводцы ў Мастоўскім раёне. Там па розных дадзеных загінула ад 700 да 900 мірных жыхароў.

Паводле hrodna.life