
Падчас аднаго з такіх вечароў у Гродне хлопцы з Душпастырства моладзі “Open” з нагоды надыходзячага Дня жанчын склалі шчырыя пажаданні дзяўчатам і падаравалі ім кветкі. Такія віншаванні сталі ўжо добрай традыцыяй. Так праз супольную забаву і складанне хрысціянскіх пажаданняў моладзь вучыцца ўзаемнай павазе адзін да аднаго і адказнасці, якія з’яўляюцца падставай шчасця кожнай хрысціянскай сям’і.