Skip to main content

Духоўныя сустрэчы для юнакоў прайшлі ў Лідзе

pijary lida rek 110–11 сакавіка ў айцоў піяраў у Лідзе-Індустрыяльным (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны тэме “Курс добрай споведзі”.

 

Сустрэчы правёў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў. У іх удзельнічала восем юнакоў з Ліды і Шчучына.

pijary lida rek 2

У межах духоўных практыкаванняў падчас Вялікага посту былі супольная малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь, Эўхарыстыя, тэматычныя сустрэчы, размовы са святаром-піярам, гульня ў пінг-понг.

pijary lida rek 5

Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.

JM