Skip to main content

Семінарыя ўспамінае Папу

Клерыкі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі штодзённа моляцца аб хуткай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла II. У сувязі з гэтай урачыстасцю, якая адбудзецца 1 траўня 2011 г., алюмны прыгадваюць жыццё Папы і разважаюць над Яго вучэннем. Падрыхтавана таксама малую выставу, што адлюстроўвае жыццё і дзейнасць Папы.
Прэфект семінарыі кс. Ян Радзюк падкрэсліў, што “такім чынам семінарыя рыхтуецца да беатыфікацыі Слугі Божага. Падчас падрыхтоўкі плакатаў клерыкі лепш пазналі жыццё і дзейнасць Папы”. У планах семінарыстаў – падрыхтоўка чарговых плакатаў, якія будуць прадстаўляць найбольш важныя моманты жыцця Слугі Божага Яна Паўла II. На першым з іх прадстаўлена жыццё Караля Вайтылы да 16 кастрычніка 1978 г., да таго моманту, як Ён быў абраны Папам. Акрамя здымкаў, плакат змяшчае цытаты Святога Айца.
Заахвочваем усіх на наведвання інтэрнэт-старонкі семінарыі www.wsd.grodnensis.by, каб даведацца пра падрыхтоўку алюмнаў да беатыфікацыйнага працэсу.