Skip to main content

Валанцёры "Карытас" і семінарысты пабывалі з візітам у "Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці" ў Гродне

 

karytas dd 13Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў валанцёры Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі і клерыкі ВДС наведалі “асаблівых” дзяцей ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 30 г. Гродна”.

Загадчыца ўстановы Машкоўская Рэгіна Карленаўна з цеплынёй і клопатам гаворыць пра сваіх выхаванцаў і адзначае прафесіяналізм педагагічнага калектыву. "Мы адкрытыя на любое супрацоўніцтва і цешымся кожным сяброўскім візітам. Для нас важна не толькі стварыць камфортныя і бяспечныя ўмовы прабывання для бальных дзетак, але атачыць іх ласкай і любоўю", - падкрэсліла жанчына.

У першы зімовы дзень дзеці мелі магчымасць паўдзельнічаць і атрымаць асалоду ад святочнага канцэрту. Танцы, песні, прыгожыя строі, добры настрой і ўсмешкі сабраных стварылі цёплую і пазітыўную атмасферу.

karytas dd 6

Пасля прадстаўлення валанцёры і семінарысты ўручылі маленькім выхаванцам салодкія падарункі і забаўкі, а затым з трапятаннем і ціхай радасцю пагутарылі з дзецьмі ў іх гульнявых пакоях.

Пры выхадзе з установы госці спыніліся каля “Дрэва жаданняў”, на якім у каляровых запячатаных канвертах захоўваюцца сардэчныя імкненні хлопцаў і дзяўчат. Зняўшы адзін з канвертаў, візіцёры тым самым абяцалі вярнуцца і споўніць дзіцячую мару.

Наталля Вішнеўская