Skip to main content

Зацверджаны афіцыйны гімн Сінода Гродзенскай дыяцэзіі

church 1499312 1280Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч зацвердзіў афіцыйны гімн І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі. Аўтарам гімна з’яўляецца кс. Тадэвуш Крыштопік, дырэктар дыяцэзіяльнага выдавецтва і пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (дэканат Гродна-Захад). Святар напісаў музыку і словы. Гімн паўстаў у дзвюх моўных версіях: беларускай і польскай. 

У каментарыі для grodnensis.by кс. канонік Антоні Грэмза, Генеральны сакратар дыяцэзіяльнага Сінода, адзначыў, што гімн быў спецыяльна падрыхтаваны да гэтай вельмі важнай падзеі i перш за ўсё змяшчае галоўны дэвіз Сінода – “Жыць Евангеллем”.

“Заахвочваем спяваць гімн у нашых святынях, асабліва ў гэты час, калі будзе праходзіць Сінод. Хацелася б, каб ён пабуджаў найперш да малітвы і ўзаемнай адказнасці за нашу супольнасць дыяцэзіяльнага Касцёла”, – дадаў Генеральны сакратар Сінода.

Ксёндз Грэмза адзначыў, што гімн быў напісаны на аснове благаслаўлення і гучыць як заклік да жыцця паводле прынцыпаў Евангелля.

Першы раз гімн у Гродзенскай дыяцэзіі загучыць 16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, у дзень адкрыцця I Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.

Ва ўрачыстасці прымуць удзел запрошаныя біскупы Беларусі, святары і сёстры законныя Гродзенскай дыяцэзіі, вернікі-дыяцэзіяне.

 

Беларуская версія гімна:

Жыві Евангеллем

 

1. Соль зямлі, святло для свету — вось найлепшы шлях жыццёвы.

Цэлы свет хай бачыць гэта і праславіць Бога ў небе.

 

Рэфрэн: Жыві Евангеллем ў жыцці штодзённым

і, ўзяўшы крыж, выходзь на шлях Хрыстовы.

Жыві Евангеллем, з любоўю ў сэрцы,

каб ў свет дабро, спакой і радасць несці.

 

2. Станьма ў лік Хрыстовых вучняў — сэрцам чыстых, міласэрных,

ўбогіх духам і лагодных, справядлівых і пакорных. 

 

3. Страх адкіньма, калі людзі нас за праўду ненавідзяць.

Прабачайма ўсім варожасць, ў небе наша ўзнагарода. 

 

Польская версія гімна:

 

Żyć Ewangelią

 

1. Wy jesteście solą ziemi, wy jesteście światłem świata!

Niech świat pozna wasze życie, i uwielbi Ojca w niebie!

 

Refren: Żyć Ewangelią, w codziennym życiu!

Z wdzięcznością brać swój krzyż, iść za Jezusem!

Żyć Ewangelią, mieć w sercu miłość!

Nieść pokój, dobro nieść, i radość smutnym.

 

2. Bądźcie, więc, uczniowie moi, czyści sercem, miłosierni!

Cisi i ubodzy w duchu! Sprawiedliwi i cierpliwie.

 

3. Nie lękajcie się, gdy ludzie was za prawdę nienawidzą!

Przebaczajcie waszym wrogom, czeka was nagroda w niebie!

 

Па спасылках можна знайсці гімн з нотамі: беларуская і польская версіі.

 

Кс. Юрый Марціновіч