Skip to main content

Сустрэча са святымі ў лідскай Фары: святасць сёння магчымая

 

dziecisw 1Перад урачыстасцю Усіх Святых, 29 кастрычніка, у лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) адбылася незвычайная падзея. На нядзельную Эўхарыстыю дзеці з дапамогай сясцёр назарэтанак, якія служаць у парафіі, і сваіх бацькоў апрануліся ў касцюмы святых і распавялі пра іх парафіянам.

Прадстаўленне атрымалася цудоўным: усе падышлі з вялікай адказнасцю да сваёй ролі, кожнае дзіця вельмі шчыра і праўдзіва прадставіла вобраз свайго святога.

Дзякуючы дзецям многія змаглі даведацца пра жыццёвы шлях святых Марка, Юзафа, Філіпа і іншых. Самым жа галоўным было тое, што кожны з гэтых людзей прысвяціў жыццё Богу. Прысутныя засталіся пад уражаннем ад убачанага. Гэта была нагода для вернікаў прыгадаць, што кожны быў пакліканы да таго, каб стаць святым, і што святасць магчымая і сёння – дастаткова толькі крыху добрай волі, і неабходна нястомна супрацоўнічаць з ласкай Пана Бога.

Пасля Імшы было шмат жадаючых сфатаграфавацца з юнымі талентамі. Таксама зрабілі сумеснае фота кс. Дзяніс Бразінскі і маленькія “святыя”.

Рэната Міскаузая

Фота Уладзіслава Кудло