Skip to main content

Дзень падзякі Богу за дар новага святога з супольнасці піяраў арганізавалі ў Шчучыне

migez25 кастрычніка ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне айцы піяры арганізавалі дзень падзякі за дар новага святога субрата-піяра – Фаустынo Мігеза.

Кананізацыя а. Фаустыно адбылася 15 кастрычніка ў Рыме.

Падчас св. Імшаў вернікі маглі даведацца шмат цікавостак з жыцця св. Мігеза. Напрыклад, акрамя навучання моладзі, ён сам прысвяціў шмат часу навуцы і, дзякуючы гэтаму, стаў настаўнікам лацінскай мовы, алгебры, гісторыі, рыторыкі, французскай мовы, прыродазнаўства, геаграфіі, фізікі, хіміі.

Пасля кожнай Эўхарыстыі ўдзельнікі літургіі мелі магчымасць ушанаваць рэліквіі а. Мігеза і памаліцца каля іх.

А. Фаустыно Мігез - трэці па ліку піяр, які вынесены да хвалы алтароў разам са св. Юзафам Каласансам, заснавальнікам ордэну, і св. Пампіліа Марыя Піроці.

А. Віталій Слука SP