Кс. Антоні Грэмза, які ў нашай дыяцэзіі з’яўляецца душпастырам моладзі, будзе ўдзельнічаць у Еўрапейскім кангрэсе акадэмічнага душпастырства. Кангрэс пройдзе з 27 па 30 студзеня ў Мюнхене, яго тэма – “Фармацыя, адукацыя, Евангелле. Перспектывы акадэмічнага душпастырства ў Еўропе”. Удзельнікі Кангрэса будуць разважаць над перспектывай еўрапейскіх універсітэтаў і над тым, якія яны – сучасныя студэнты. У кангрэсе запланаваны ўдзел каля 60 прадстаўнікоў розных епіскапатаў Еўропы. У сустрэчы будуць таксама ўдзельнічаць прадстаўнікі Святога Айца Бенедыкта XVI.