Skip to main content

Фотафакт: перэгрынацыя фацімскай фігуры ў Гродзенскйа ВДС

peregrynacyja wds 7

11 лістапада ў капліцу Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прыбыла фігура Маці Божай Фацімскай. Семінарысты сабраліся на супольнай малітве ў падножжа Марыі, якая нястомна прысутнічала як сярод апосталаў у Вячэрніку, калі нараджаўся Касцёл, так і сёння ў жыцці сучасных вучняў Хрыста. Сабраліся, каб яшчэ раз у думках аб’яднацца з Фацімай, адчуць важнасць аб’яўленняў у іх жыцці і папрасіць благаслаўлення і падтрымкі Яе Беззаганнага Сэрца.

Кл. Яўген Амасёнак