На мінулых выходных для моладзі са шчучынскай парафіі айцоў-піяраў быў арганізаваны інтэграцыйны выезд у Гродна. Нагодай для супольнай сустрэчы паслужыла распачацце новага гавучальнага года.
Пасля супольнай Эўхарыстыі хлопцы з літургічнай службы алтара і дзяўчаты з хору "Calasanz" адправіліся на шпацыр па цэнтру горада, згулялі ў лазэртаг і боўлінг.