Skip to main content

Прызначаны новы канцлер Гродзенскай курыі

mackiewicz

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў канцлерам кс. д-ра Аляксандра Мацкевіча, які да гэтага часу быў натарыусам Гродзенскай курыі. Рашэнне аб намінацыі было аб’яўлена падчас Рады святароў 25 верасня.
Да сённяшняга дня на працягу 25-ці гадоў абавязкі канцлера выконваў кс. прэлат Антоній Ханько.

Даведка
Ксёндз Аляксандр Мацкевіч нарадзіўся 27 верасня 1977 г. Паходзіць з гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя. Святарскія пасвячэнні атрымаў 10 лістапада 2001 г. У 2002–2010 гг. вывучаў біблійную тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Мае доктарскую ступень. Выкладае Святое Пісанне ў гродзенскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі, на катэхетычных курсах пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі.

Кс. Юрый Марціновіч